"ФЕРЭНЦВАРАШ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 30 ЖНІЎНЯ Ў 20.00

У межах групы 4 другога кваліфікацыйнага раўнда жаночай Лігі чэмпіёнаў-2025/26 засталося правесці два паядынкі.
На шчасце, наша каманда на чале з Юрыем Малеевым прабілася ў фінальны — і ў суботу, 30 жніўня, пазмагаецца з венгерскім "Ферэнцварашам", які пераадолеў бар’ер у выглядзе "Расінг Юніёна" з Люксембурга (3:0). Стартавы свісток на стадыёне "Лора Борычы" ў албанскім Шкодзеры прагучыць у 20.00 па беларускім часе.
Пераможца заваюе пуцёўку ў наступны этап турніру, а той, хто прайграе працягне выступленні ў 2-м "кваліфаі" новых спаборніцтваў — Кубка Еўропы.
На найважнейшай сустрэчы будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Дэбора Анекс, памочнікі — Антэа Буржуа (абедзве — Швейцарыя) і Лінэ Катрын Німоэн. Чацвёрты — Хенрыке Нервік (абедзве — Нарвегія). Інспектар матчу — Элке Гюнтнэр (Германія). Дэлегат УЕФА — Зюмруд Агаева (Азербайджан).