"ДЫНАМА-МІНСК" U14 ДАВЕДАЛАСЯ АБ СВАІХ АПАНЕНТАХ

Завершана лёсаванне традыцыйнага, ужо сёмага па ліку, міжнароднага UTLC CUP, які пройдзе на гэтым тыдні ў Маскве.
У турніры ўдзельнічае восем каманд, сфармаваных з юнакоў не старэйшых за 2011 год нараджэння.
Адзіны прадстаўнік Беларусі — выхаванцы нашай Акадэміі — трапіў у квартэт "Б". Вось як выглядае расклад матчаў "бела-сініх" на чале з Сяргеем Гігевічам і Антонам Пуцілам.
Аўторак, 12 жніўня
ГЁЗТЭПЕ U14 (ІЗМІР, ТУРЦЫЯ) — ДЫНАМА-МІНСК U14. Пачатак у 16.00.
Серада, 13 жніўня
ЦРВЕНА ЗВЕЗДА U14 (БЕЛГРАД, СЕРБІЯ) — ДЫНАМА-МІНСК U14. Пачатак у 12.40.
Чацвер, 14 жніўня
ДЫНАМА-МІНСК U14 — ЦСКА U14 (МАСКВА, РАСІЯ). Пачатак у 18.40.
Усе паядынкі прыме "Сапсан Арэна". Жывыя трансляцыі дасяжны па спасылцы ў Youtube.
Адзначым, што ў групе "А" згуляюць "Ардабасы" (Казахстан), "Флумінэнсе" (Бразілія), маскоўскія "Лакаматыў" і "Спартак".
Тыя, хто фінішуюць у "пульках" на пары верхніх радкоў, атрымаюць пуцёўкі ў 1/2 фіналу.
Фота: t.me/utlccup