"ДЫНАМА-МІНСК" — "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗ: МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Сёння ў 20.30 на Нацыянальным футбольным стадыёне пачнецца самая чаканая гульня 17-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025. Нашы хлопцы пастараюцца ўзяць ачковы максімум у супрацьстаянні з жодзінскімі "аўтозаводцамі" — за гэтым проста неабходна назіраць ужывую!
Прапануем да стартавага свістка віртуальна пагартаць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай "бела-сініх". На 16 старонках — расказ пра суперніка, склады каманд, разнастайная статыстычная інфармацыя.
Пакупка папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы крутых прызоў у перапынку паядынку.