"ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛАВІЯ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У нядзелю, 24 жніўня, нашу каманду чакае чарговы дамашні паядынак падвышанай ступені значнасці. У межах 19-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2025 належыць на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна па Партызанскім п-це, 65 прымаць мазырскую "Славію", якая ідзе ў чэмпіянаце на дзесяціматчавай бяспройгрышнай серыі. Стартавы свісток прагучыць у 19.00.
КВІТКІ
Кошт — 6-15 рублёў. Набывайце:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень супрацьстаяння — з 13.00 у касе №2 арэны, каля цэнтральнага ўвахода з боку Партызанскага п-та.
Сектары актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — 120, 121, 122, для прыхільнікаў палешукоў выдзелены 112 і 113.
Інфармацыя для ўладальнікаў сезонных абанементаў дасяжна па спасылцы.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе малахмарна, ападкаў не прагназуецца. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +12+14 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Трапіць на тэрыторыю арэны можна з 17.30 праз уваходы з боку Партызанскага п-та і вул. Ванеева.
Каб пазбегнуць утварэння чэргаў, просім прыязджаць загадзя.
ФОРМА
Войска Аляксандра Паўлава апране сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Ігарам Шумілавым (Азярцо), асістэнтамі якога стануць віцябляне Юрый Хомчанка і Кірыл Пакулін. Чацвёрты — Сяргей Клімашэўскі (Мінск).
Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Дэлегат АБФФ — Дзяніс Шамшуроў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры цікавую дуэль пакажа Youtube-канал АБФФ.