"ДЫНАМА"-БДУФК — "ВІЦЕБСК": 4 ЖНІЎНЯ Ў 16.00

У панядзелак, 4 жніўня, нашу жаночую каманду чакае дамашняя сустрэча 21-га тура чэмпіянату краіны-2025. Прымаць суперніц з "Віцебска", якія змагаюцца за медалі, належыць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Падначаленыя Юрыя Малеева прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Юрый Круш (Брэст), памочнікі — Вячаслаў Бучкін (Полацк) і Ігар Харытонаў (Наваполацк). Чацвёрты — Дзмітрый Савін. Інспектар матчу — Уладзіслаў Драчэўскі (абодва — Мінск).
У жывым эфіры супрацьстаянне можна ўбачыць на Youtube-канале WF Belarus.