ДУШАН БАКІЧ ПАКІНУЎ СКЛАД "БЕЛА-СІНІХ"

Дзеянне кантракта паміж ФК "Дынама-Мінск" і нападнікам Душанам БАКІЧАМ спынена па згодзе бакоў.
Чарнагорскі легіянер вярнуўся ў склад "бела-сініх" у сакавіку гэтага года: прыняў удзел у 16 афіцыйных паядынках, запісаў на асабісты рахунак па голу і асістэнцкаму балу.
Увогуле ж за два этапы кар’еры ў нашай камандзе ў 80 гульнях забіў 25 мячоў, аддаў 17 выніковых перадач.
Дзякуем Душану за супрацу і зычым поспехаў на новым месцы!