ДА "БЕЛА-СІНІХ" ДАЛУЧЫЎСЯ ВІЦІНЬЁ

Да сканчэння сезона за мінскае "Дынама" будзе выступаць бразільскі нападнік ВІЦІНЬЁ.
Наш навабранец нарадзіўся 13 ліпеня 2001 года ў горадзе Сеара-Мірым, што на ўсходзе краіны. Выхаванец Акадэміі мясцовага АВС (першы трэнер Тустао).
У 2020-м падпісаў доўгатэрміновы кантракт з "Санта-Крусам" з Натала. На правах арэнды гуляў на радзіме за "Рыа Клара", "Рэтра", "Пацігуар Масора", "Жакуіпэнсе", "Бая ды Фейра", а таксама за "Манаму" з Бахрэйна. Цяпер у аналагічным статусе рыхтуецца абараняць колеры "бела-сініх".
Вітаем Віціньё ў нашай камандзе і зычым яскравых матчаў і пабольш галоў!