АТРЫМАЛІ СУР’ЁЗНЫ ДОСВЕД

У сталіцы Расіі завершаны традыцыйны, ужо сёмы па ліку, міжнародны UTLC CUP, дзе выступалі каманды, укамплектаваныя юнакамі не старэйшымі за 2011 год нараджэння.
Сапраўды каштоўны досвед атрымалі выхаванцы Акадэміі "бела-сініх", якія супернічалі з равеснікамі з чатырох краін. Падначаленыя Сяргея Гігевіча і Антона Пуцілы прадэманстравалі даволі якасную гульню, а таксама ўбачылі, чаму трэба надаць максімальную ўвагу ў будучыні.
Група "Б"
12.8. Гёзтэпе U14 (Ізмір, Турцыя) — ДЫНАМА-МІНСК U14 — 1:1
13.8. Црвена Звезда U14 (Белград, Сербія) — ДЫНАМА-МІНСК U14 — 0:0
14.8. ДЫНАМА-МІНСК U14 — ЦСКА U14 (Масква, Расія) — 0:3
Вынік. 1. Црвена Звезда U14 — 7. 2. Гёзтэпе U14 — 4. 3. ЦСКА U14 — 3. 4. ДЫНАМА-МІНСК U14 — 2.
За 7-е месца. 16.8. Ардабасы U14 (Шымкент, Казахстан) — ДЫНАМА-МІНСК U14 — 2:1.
Фота: vk.com/utlccup