Наступны матч Лакаматыў 19 жніўня (г) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АНДРЭЙ ДЗЕНІСЮК — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

7.08.2025

Склад нашага клуба папоўніў хаўбек Андрэй ДЗЕНІСЮК.

Нарадзіўся 26 сакавіка 2005-га ў Кобрыне. Выхаванец мясцовай ДЮСШ (першы трэнер Сяргей Міхайлавіч Карпінчык) і Акадэміі салігорскага "Шахцёра" (першы трэнер Дзмітрый Канстанцінавіч Данілевіч).

За аднайменную каманду з Петрыкава, якая ўваходзіла ў структуру "гарнякоў" і выступала ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны, дэбютаваў 2 жніўня 2023-га — у выязным супрацьстаянні з дзяржынскім "Арсеналам". На такім узроўні правёў 33 матчы, адзначыўся пяццю галамі і шасцю выніковымі пасамі.

У 2024-м заканамерна перабраўся ў галоўны "Шахцёр", дзе цягам усяго сезона з’яўляўся футбалістам асноўнай абоймы: 31 паядынак, па два забітыя мячы і асістэнцкія балы.

У сакавіку гэтага года падпісаў кантракт з "Мінскам", якому дзейсна дапамагаў трымацца ў таблічнай сярэдзіне (18; 3+2). Прычым адзін з трапных стрэлаў нанёс у сталічным дэрбі з "бела-сінімі".

Мае ў актыве дзве гульні ў форме моладзевай зборнай Беларусі.

Андрэй, вітаем у "Дынама" і зычым на сто адсоткаў раскрыць тут свой патэнцыял!