АДБОР У АКАДЭМІЮ ФК "ДЫНАМА-МІНСК"

Стартуе восеньскі адбор у Акадэмію нашага клуба!
Узроставыя абмежаванні: хлопчыкі — 2017-20 гады нараджэння, дзяўчынкі — 2011-18 гг.н.
Прагляды адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) па суботах — 6, 13, 20 і 27 верасня. Збор у 9.45. Пачатак у 10.00.
Прыйсці неабходна ў суправаджэнні кагосьці з бацькоў, пры сабе мець спартовыя форму і абутак.
Тэлефоны трэнераў для даведак:
Дзмітрый Аляксандравіч Пархачоў (2017 г.н.) — +375 29 602 77 27
Станіслаў Андрэевіч Шыраеў (2018 г.н.) — +375 25 958 14 78
Мікіта Сяргеевіч Ерусалімаў (2019 г.н.) — +375 29 195 04 68
Іван Рыгоравіч Гарбар (2020 г.н.) — +375 29 872 48 24
По дадатковых пытаннях адбору дзяўчынак звяртайцеся да Юрыя Веніямінавіча Расолькі (тэл. +375 29 330 41 64; 2011-14 гг.н.) ці Марыі Аляксандраўны Талстой (+375 44 555 35 00; 2015-18 гг.н.).
Тыя, хто пройдзе адбор, будуць залічаны ў групы падрыхтоўкі — заняткі бясплатныя, тры разы на тыдзень па вечарах.
Адзначым, што Акадэмія ФК "Дынама-Мінск" паспяхова працуе цягам ужо доўгага часу і рыхтуе гульцоў, якія ў далейшым стабільна запатрабаваны на ўзроўні найвышэйшай і першай ліг чэмпіянату Беларусі.
У сезоне-2025 шэраг выхаванцаў Акадэміі атрымлівае практыку ў асноўным складзе "бела-сініх" — Іван ШЫМАКОВІЧ, Дзяніс ШПАКОЎСКІ, Павел АПЯЦЁНАК, Уладзіслаў КАЛІНІН, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Аляксей ЖАЧКО.
Звяртаем увагу! Бацькам неабходна прадставіць асабістыя даныя сваіх дзяцей, якія ўдзельнічаюць у адборы. Зрабіць гэта можна альбо папярэдне праз GOOGLE-форму, альбо непасрэдна на стадыёне перад праглядам.