Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 10 жніўня (д) (20:30)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АЧКОВЫ МАКСІМУМ Ў РОДНЫХ СЦЕНАХ

4.08.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 21-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ВІЦЕБСК — 7:1 (2:1)
МІНСК. 4 жніўня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 30 гледачоў.
СУДДЗІ: Ю.Круш (Брэст), В.Бучкін (Полацк), І.Харытонаў (Наваполацк).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Гаршкова, Манюкова, Капыша (Капусціна, 46), Сіняўская, Піліпенка (к) (Калюта, 80), Чарлёнак, Арцішэўская (Акпе, 46), Петрусевіч (Ціхамірава, 73), Агбіагбеўха (Харашчак, 46).
Запасныя: Залётава, Тарадуда, Каліноўская, Вацура.
ВІЦЕБСК: Конак, Іванова, Сідарчук (Кацэмба, 78), Таварэвіч, Дзенісенка, Н.Васільева (к) (Ігнаценкава, 70), Якушэвіч, Таўкун (Абдулаева, 78), Несцяровіч, Дубень (В.Васільева, 70), Белавус (Скрабкова, 84).
Запасныя: Алёшына, Сярова.
ГАЛЫ: 1:0 — Ньёле Нгонья (31, пас — Арцішэўская). 2:0 — Сіняўская (34, пас — Гаршкова). 2:1 — Дзенісенка (39, з пенальці). 3:1 — Петрусевіч (58, пас — Чарлёнак). 4:1 — Сіняўская (65, пас — Акпе). 5:1 — Сіняўская (66). 6:1 — Харашчак (77). 7:1 — Калюта (84).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Белавус (33).