АБФФ WU19 — "ДЫНАМА"-БДУФК: 8 ЖНІЎНЯ Ў 19.00

У пятніцу, 8 жніўня, наша жаночая каманда закрые гульнявую праграму другога кола чэмпіянату краіны-2025. Выязная дуэль 22-га тура з суперніцамі з АБФФ WU19 пройдзе на роднай "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 19.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Віктар Залескі (Мінск), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Дзмітрый Шаматульскі (Мінск). Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.