ЗАПРАШАЕМ ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ЭКАЛАГІЧНАЙ АКЦЫІ!

У панядзелак, 22 верасня, у нашай рэспубліцы праводзіцца Дзень без аўтамабіля пад лозунгам "Беларусь за чыстае паветра".
Заўтра "Мінсктранс" дасць права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце сталіцы для кіроўцаў, якія рашаць далучыцца да экалагічнай акцыі. Пры сабе грамадзянам трэба мець пасведчанне кіроўцы і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
Заклікаем заўзятараў "бела-сініх" прыняць удзел у гэтай ініцыятыве!