ВЫЗНАЧАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА ПА ВЫНІКАХ ЖНІЎНЯ

Надыйшоў час для традыцыйнай апытанкі — заўзятары выбяруць MVP нашай каманды ў заключным летнім месяцы.
Звяртаем увагу, што адгэтуль пакідаць сваё меркаванне належыць у афіцыйным telegram-канале "бела-сініх". А пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Прэтэндэнтаў, як звычайна, пяцёра. Гэтым разам у спісе абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Аляксей ВАКУЛІЧ, хаўбекі Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Яўген МАЛАШЭВІЧ і Максім МЯКІШ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем: у жніўні падначаленыя Аляксандра Паўлава ўзялі верх над "Тарпеда"-БелАЗам (4:0), "Лакаматывам" (2:1) і "Славіяй" (3:1), згулялі ўнічыю з БАТЭ (2:2).