ВЫКЛІК У НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ

Галоўная каманда нашай краіны ў наступным месяцы працягне ўдзел у кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026. У чацвер, 9 кастрычніка, належыць у намінальна дамашнім паядынку змагацца з датчанамі, у нядзелю, 12-га, — на выездзе сустрэцца з шатландцамі.
У канчатковы спіс нацыянальнай зборнай уключаны 24 футбалісты, у тым ліку квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама": абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Яўген МАЛАШЭВІЧ і Максім МЯКІШ.
У групе "С" пасля двух тураў у лідарах як раз Данія і Шатландыя — па 4 ачкі. У Грэцыі — 3, у Беларусі — 0.