ВЫЕЗД У АСТРАВЕЦ ПЕРАНЕСЕНЫ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіла хадайніцтва ФК "Дынама-Мінск" аб пераносе гасцявога паядынку нашай рэзервовай каманды з "Астраўцом" з 6 верасня на больш позні тэрмін.
Пра новую дату правядзення гэтай гульні 23-га тура айчыннай першай лігі-2025 будзе паведамлена дадаткова.
Прычына — у выкліку вялікай групы футбалістаў моладзевага складу "бела-сініх" у зборную краіны U19.