ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА ПА ВЫНІКАХ ВЕРАСНЯ!

У афіцыйным тэлеграм-канале сталічнага "Дынама" запушчана традыцыйная апытанка — час вызначыць найлепшага футбаліста "бела-сініх" у першым восеньскім месяцы.
Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Выбіраць належыць з пяцёркі кандыдатаў. У спісе — абаронца Аляксей ВАКУЛІЧ, хаўбекі Фаваз АБДУЛАХІ і Максім МЯКІШ, форварды Карэн ВАРДАНЯН і Мустафа ДЖЫМЕ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што ў верасні падначаленыя Аляксандра Паўлава ўзялі верх над "Віцебскам" (2:1), "Смаргонню" (2:1), "Іслаччу" (2:1), а таксама саступілі "Мінску" (1:2).