ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "АРДАБАСЫ" U19 — "ДЫНАМА-МІНСК" U19

У пятніцу, 26 верасня, "бела-сінія" стартавалі ў 1-м раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. І ў выязным паядынку згулялі ўнічыю з равеснікамі з казахстанскага "Ардабасы" — 1:1.
Прапануем заўзятарам убачыць абодва галы і небяспечныя моманты ў сустрэчы, якая адбылася на стадыёне "Намыс" у Шымкенце.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Фота: прэс-служба ФК "Ардабасы"