"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У суботу, 20 верасня, войска Аляксандра Паўлава згуляе ў паўночным абласным цэнтры ў межах 22-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025. Паядынак з "Віцебскам" пройдзе на асноўным полі мясцовага ЦСК (пр-т Люднікава, 12) і пачнецца ў 17.00.
КВІТКІ
Уваход на трыбуны — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў горадзе над Дзвіной будзе хмарна, верагодны ападкі — пры тэмпературы +17+19 градусаў.
ФОРМА
Наша каманда апране белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты — Станіслаў Ананьеў (Віцебск).
Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (Мінск).
Дэлегат АБФФ — Наталля Вараб’ёва (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць Youtube-канал АБФФ.