"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 5 ВЕРАСНЯ Ў 16.00
Наша жаночая каманда пасля ўдзелу ў еўракубкавай кваліфікацыі рыхтуецца ўзнавіць выступленні ў чэмпіянаце краіны-2025 — у межах 25-га тура адправіцца ў паўночны абласны цэнтр. Гульня з "Віцебскам", які на гэты момант замыкае таблічную топ-тройку, пройдзе ў пятніцу, 5 верасня, на запасным полі мясцовага ЦСК па п-це Люднікава, 12. Пачатак а 16-й гадзіне.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Аляксандр Калачынскі (Магілёў), памочнікі — Сяргей Сізікаў (Орша) і Маргарыта Міруца (Віцебск). Чацвёрты — Уладзіслаў Папко (Лепель). Інспектар матчу — Барыс Кавалеўскі (Магілёў).
Жывы эфір сустрэчы запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.