Наступны матч Смаргонь 24 верасня (г) (16:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА Ў ГОРАДЗЕ НАД ДЗВІНОЙ

20.09.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 22-га тура

ВІЦЕБСК — ДЫНАМА-МІНСК — 1:2 (1:2)
ВІЦЕБСК. 20 верасня. ЦСК. Пачатак у 17.00. 1700 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кургхелі, В.Гецікаў, А.Гецікаў (усе — Гомель).
ВІЦЕБСК: Гушчанка, Цевераў (Гарбачык, 56), Чарвякоў (Радзікоўскі, 80), Кунцэвіч, Скібскі, Красноў (Ксенафонтаў, 70), Ягораў, Навумаў (к), Ціханоўскі (Жупаеў, 70), Новых, Гірс (Пясняк, 80).
Запасныя: Навічкоў, Эгедэг, Лісоўскі, Краўчанка, Восіпаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Калінін, Бегуноў (к), Ібрагім, Падстрэлаў, Мякіш, Абдулахі, Грачыха (Дземчанка, 54), Вакуліч, Бахар (Варданян, 54), Джыме (Малашэвіч, 67).
Запасныя: Шпакоўскі, Гаўрыловіч, Чабанаў, Цапянкоў, Шаўчэнка, Дзенісюк.
ГАЛЫ: 1:0 — Скібскі (16). 1:1 — Бахар (37). 1:2 — Джыме (38, пас — Бахар).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Кунцэвіч (80).