УЛАДЗІМІРУ КУРНЕВУ — 75!

У пятніцу, 12 верасня, 75-ы дзень нараджэння адзначае ветэран мінскага "Дынама" Ўладзімір КУРНЕЎ.
Колеры "бела-сініх" таленавіты хаўбек абараняў цягам дванаццаці сезонаў (1968-77, 1979-80), згуляў 301 афіцыйны паядынак, забіў 42 мячы. Тут жа Ўладзімір Барысавіч працаваў галоўным трэнерам у 1998-м, апроч таго, узначальваў вялікую колькасць беларускіх і замежных каманд.
Сардэчна віншуем юбіляра, зычым моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і выдатнага настрою! Са святам!