У МАЛАДЗЕЧНА АДПРАВІМСЯ 4 КАСТРЫЧНІКА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 24-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
У суботу, 4 кастрычніка, мінскаму "Дынама" належыць на выездзе змагацца з "Маладзечнам-2018". Стартавы свісток на стадыёне "Гарадскі" прагучыць у 15.45.
Гэта будзе заключны для "бела-сініх" паядынак перад чарговай міжнароднай паўзай "на зборныя".