У ЧАРГОВЫ РАЗ ПАЕДЗЕМ У РАЗГРАД

Каманда мінскага "Дынама" U19 на чале з Сяргеем Яромкам пераадолела стартавы бар’ер на "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26 — па суме двух паядынкаў аказалася мацнейшай за равеснікаў з казахстанскага "Ардабасы" (1:1, 2:0).
Супернікам па 2-м "кваліфаі" стане балгарскі "Лудагорац", з якім лёсаванне ў апошнія гады часцяком зводзіць "бела-сініх". Так, у тым жа турніры сезона-2023/24 тады яшчэ падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча ўзялі верх — 0:1, 2:0. Спадзяемся, аналагічны вынік атрымаецца здабыць і зараз!
Першапачаткова запланаваныя календаром гульнявыя даты — 22 кастрычніка і 5 лістапада.