СЯРГЕЙ ЯРОМКА — НА ЧАЛЕ "ДЫНАМА"-БДУФК

Новым галоўным трэнерам нашага дубля, які выступае ў айчыннай першай лізе-2025, прызначаны Сяргей ЯРОМКА.
Гэты спецыяліст вядомы перш за ўсё па працы з "Мінскам" (2004-09, 2022-23), "Гарадзеяй" (2014-19) і моладзевай зборнай Беларусі (2019-20, 2024).
Зычым Сяргею Валер'евічу максімальных поспехаў у падрыхтоўцы "бела-сіняга" рэзерва!
Таксама выказваем падзяку папярэдняму настаўніку Вячаславу ГЯРАШЧАНКУ!
Адзначым, што адгэтуль у структуры дынамаўскай Акадэміі працуе Сяргей ПАЎЛЮКОВІЧ, які ў якасці гульца правёў за нашу каманду больш за 150 афіцыйных матчаў, станавіўся чэмпіёнам краіны-2004, а таксама цягам некалькіх гадоў уваходзіў тут у трэнерскія штабы асноўнага склада (2010-13).