Наступны матч Гомель 18 кастрычніка (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СВЯТКАВАЛІ ВАЛЯВУЮ ПЕРАМОГУ Ў СМАРГОНІ

24.09.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Перанесены матч 16-га тура

СМАРГОНЬ — ДЫНАМА-МІНСК — 1:2 (1:1)
СМАРГОНЬ. 24 верасня. Стадыён "Юнацтва". Пачатак у 16.45. 1300 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), Ю.Хомчанка, К.Пакулін (абодва — Віцебск).
СМАРГОНЬ: Васілючак, М.Бамба, Ролін (к), Леўкавец (Дукса, 76), Чабатар (Дыяло, 76), Бабіч (Алію, 34), Танкевіч, Л.Бамба (Дайнэка, 76), Цішко, Фазылаў (Багдановіч, 40), Яблонскі.
Запасныя: Азарка, Яжоў, Кухлей.
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Калінін, Бегуноў, Ібрагім (Педра Ігар, 85), Падстрэлаў, Мякіш, Абдулахі, Грачыха (Варданян, 64), Вакуліч, Бахар (Малашэвіч, 64), Джыме (Віціньё, 74).
Запасныя: Шымаковіч, Гаўрыловіч, Чабанаў, Цапянкоў, Шаўчэнка, Дзенісюк.
ГАЛЫ: 1:0 — Бабіч (28). 1:1 — Джыме (45, пас — Мякіш). 1:2 — Абдулахі (93+, пас — Вакуліч).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Ібрагім (20), Джыме (30), М.Бамба (42), Канавалаў (94+), Ролін (95+).