"СМАРГОНЬ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У сераду, 24 верасня, наша каманда працягне аддаваць каляндарныя даўгі — гэтым разам належыць на выездзе згуляць са "Смаргонню" ў межах 16-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне. Паядынак на стадыёне "Юнацтва" (вул. Пятра Балыша, 9) пачнецца ў 16.45.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра бліжэй да вечару ў райцэнтры Гарадзенскай вобласці будзе малахмарна, без ападкаў. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +12+14 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Паўлава выйдзе на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віталем Паўтаржыцкім (Чэрвень), асістэнтамі якога стануць Юрый Хомчанка і Кірыл Пакулін (абодва — Віцебск). Чацвёрты — Уладзімір Русакоў.
Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі.
Дэлегат АБФФ — Аляксей Нерушкін (усе — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.