ШЫМАКОВІЧ І ЦАПЯНКОЎ ДАПАМАГЛІ ЗДАБЫЦЬ НІЧЫЮ Ў ГОРЫ

Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, стартавала ў адборачнай кампаніі моладзевага чэмпіянату Еўропы-2027. І ў намінальна дамашнім паядынку згуляла 1:1 з супернікамі з Бельгіі, прычым аднавіла раўнавагу на 91+-й хвіліне.
На поле стадыёна імя Тэнгіза Бурджанадзэ ў грузінскім Горы выйшлі два футбалісты мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і паўабаронца Кірыл ЦАПЯНКОЎ адпрацавалі ад званка да званка.
У панядзелак, 8 верасня, беларусаў чакае наступнае супрацьстаянне ў межах групы I — на той жа арэне з равеснікамі з Аўстрыі.
Фота: t.me/abffby