Наступны матч Мінск 14 верасня (г) (20:15)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РАЗЫЙШЛІСЯ МІРАМ З "МІНСКАМ-2"

11.09.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 24-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — МІНСК — 0:0
МІНСК. 11 верасня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 17.00. 130 гледачоў.
СУДДЗІ: М.Шыян, Я.Клімовіч (абодва — Дзяржынск), П.Мазура (Маладзечна).
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Бейня, Нізоўцаў, Ваўрынюк (Русакоў, 46), Серада, Дзегцярэнка (Кібак, 59), Грабцэвіч (к), Заблоцкі, Моўчан (Дрозд, 67), Луцковіч (Радзькоў, 72), Анціпаў (Васкабойнікаў, 72).
Запасныя: Ярашэвіч, Казлоў, Цітоў, Сычык.
МІНСК: Сухарэнка, Дабішчук, Маліцкі (Марозаў, 79), Барысенкаў, Радзівонаў, І.Бандарэнка (Струк, 58), М.Бандарэнка (Булацкі, 79), Драчоў (Ваўкавец, 58), Дзіхціеўскі (Жолудаў, 50), Кіндрук (к), Ваўчок.
Запасныя: Гярашчанка, Гарнастай, Ганчук, Сітнікаў, Іваноў.
ПАПЯРЭДЖАННІ: Грабцэвіч (53), Жолудаў (59), Радзівонаў (61), Бейня (66), Радзькоў (82).
ВЫДАЛЕННЕ: Радзівонаў (93+, за другое папярэджанне).