ПОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ПА ГУЛЬНЯХ З "АРДАБАСЫ" U19

Вызначаны ўсе дэталі паядынкаў "Дынама-Мінск" U19 у 1-м кваліфікацыйным раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Нагадаем, што абедзве серыі супрацьстаяння з равеснікамі з казахстанскага "Ардабасы" адбудуцца на тэрыторыі суперніка — у горадзе Шымкент.
Сустрэча, якая носіць гасцявы для "бела-сініх" статус, датавана пятніцай, 26 верасня. Стартавы свісток на стадыёне "Намыс" прагучыць у 16.00 па мясцовым часе (14.00 па беларускім).
Дуэль у адказ, намінальна дамашнюю для нашай каманды, у аўторак, 30 верасня, прыме Цэнтральны стадыён імя Кажымукана Мунайтпасава. Пачатак у 14.30 па мясцовым часе (12.30 па беларускім). Гэты матч пройдзе без гледачоў.