ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГАСЦЯХ У "ЛІДЫ"

У нядзелю, 21 верасня, "Дынама"-БДУФК згуляе выязны паядынак 25-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. Змагацца з "Лідай" належыць на стадыёне "Старт" па вул. Качана, 33. Пачатак у 15.00.
Уваход на трыбуны — вольны.
Нашы хлопцы выйдуць на газон у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Іллёй Ляшуком з Узды, асіставаць якому будуць Віктар Фамін і Ўладзімір Русак (абодва — Жодзіна). Чацвёрты — Марыя Буйко (Ліда). Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.