ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ ДУБЛЬ "ГАРАДЖАН"
У чацвер, 11 верасня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А пройдзе паядынак 24-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. Нашы рэзервісты пазмагаюцца з "Мінскам-2", ад якога знаходзяцца ў табліцы на адлегласці перамогі. Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на гульню!
Гаспадары поля апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — у жоўтым камплекце формы).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам, асіставаць якому будуць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Павел Мазура (Маладзечна). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч (абодва — Мінск).
Сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.