Наступны матч Гомель 18 кастрычніка (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМАГЛІ "ВАЛКОЎ"

28.09.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 23-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — ІСЛАЧ (МІНСКІ Р-Н) — 2:1 (1:0)
МІНСК. 28 верасня. Нацыянальны футбольны стадыён. Пачатак у 19.30. 3500 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Сцяцурын, С.Касавец (абодва — Брэст), А.Палуянаў (Мазыр).
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Калінін, Бегуноў (к), Ібрагім, Падстрэлаў, Мякіш, Абдулахі, Чабанаў (Джыме, 58), Вакуліч (Гаўрыловіч, 71), Варданян (Грачыха, 58), Малашэвіч (Бахар, 71).
Запасныя: Шымаковіч, Шаўчэнка, Цапянкоў, Дзенісюк, Педра Ігар, Віціньё.
ІСЛАЧ: Клімовіч, Вераціла (к), Ціхаміраў, Гоманаў, Юдчыц, Волкаў, Булмага, Пацко (Конюхаў, 82), Кавалевіч (Макаранка, 82), Шасцюк, Сталбекаў (Хвашчынскі, 46).
Запасныя: Свірскі, Алалэя, Радзівонаў, Хавалка, Краўчанка, Кнышаў.
ГАЛЫ: 1:0 — Варданян (13). 1:1 — Хвашчынскі (59). 2:1 — Гаўрыловіч (94+, з пенальці за гульню рукой).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Кавалевіч (29), Ціхаміраў (35), Калінін (75), Волкаў (84), Вераціла (93+).