ПАВЕЛ АПЯЦЁНАК — WINLINE-ГУЛЕЦ ПА ВЫНІКАХ ЖНІЎНЯ

Завершана апытанка па вызначэнні MVP "бела-сініх" у заключным летнім месяцы — упершыню была праведзена ў афіцыйным клубным telegram-канале.
Пераможцам намінацыі аказаўся Павел АПЯЦЁНАК, якога чакае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline. 18-гадовы абаронцы, на гэты момант ужо футбаліст грэчаскага ПААКа, у жніўні ад званка да званка правёў чатыры паядынкі, прычым у дамашнім супраць жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа адкрыў лік на 21-й хвіліне.
У галасаванні прыняла ўдзел 965 чалавек. На карысць Апяцёнка выказалася 369 (38,2%), далейшыя месцы размеркаваліся так: 2. Мікіта ДЗЕМЧАНКА — 254 (26,3%). 3. Яўген МАЛАШЭВІЧ — 245 (25,4%). 4. Максім МЯКІШ — 74 (7,7%). 5. Аляксей ВАКУЛІЧ — 23 (2,4%).
Адзначым, што Паўла ўжо прызнавалі Winline-гульцом па выніках жніўня.