ПАВЕЛ АПЯЦЁНАК ПЕРАЙШОЎ У ГРЭЧАСКІ ПАОК

Яшчэ адзін выхаванец Акадэміі "бела-сініх" працягне кар’еру за мяжой — абаронца Павел АПЯЦЁНАК будзе выступаць за ПАОК, які з’яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам і васьміразовым уладальнікам Кубка Грэцыі.
Юны талент дэбютаваў за нашу галоўную каманду ў 17 гадоў і 10 дзён — 31 сакавіка 2024-га ў выязной сустрэчы элітнага дывізіёна з "Мінскам". Усяго правёў за асноўны склад 21 афіцыйны паядынак (1 гол + 1 выніковая перадача).
У шэрагах "Дынама" U19 запісаў у прафайл 8 матчаў у кваліфікацыі Юнацкай лігі УЕФА (2023/24, 2024/25).
Зычым Паўлу максімальных поспехаў на новым працоўным месцы!