НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ДЭБЮТУЮЦЬ У НОВЫМ ТУРНІРЫ

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завершана лёсаванне 2-га кваліфікацыйнага раўнда жаночага Кубку Еўропы-2025/26.
У абсалютна новым турніры прыме ўдзел наймацнейшы клуб Беларусі апошніх гадоў — мінскае "Дынама"-БДУФК.
Падначаленым Юрыя Малеева належыць пазмагацца за пуцёўку ў наступны этап са славенскай "Мурай" з горада Мурска-Собата.
Першапачаткова прадугледжаныя календаром гульнявыя даты — 7-8 і 15-16 кастрычніка.