Наступны матч Смаргонь 24 верасня (г) (16:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАША МОЛАДЗЬ САСТУПІЛА НА ВЫЕЗДЗЕ

21.09.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 25-га тура

ЛІДА — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 4:1 (0:0)
ЛІДА. 21 верасня. Стадыён "Старт". Пачатак у 15.00. 330 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Ляшук (Узда), В.Фамін, В.Русак (абодва — Жодзіна).
ЛІДА: Я.Грэмза, Кананчук (Гузарэвіч, 79), Лазараў (к), Булычоў, Красноў (Аскераў, 79), Раджабаў (Манаеў, 79), Галушка (Чарняк, 83), Грыбоўскі (Бурнос, 46), Куцапалаў, Карповіч, Ёрмі.
Запасныя: Васільеў, Янушка, І.Грэмза, Шэпет, Бялоў.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Бейня, Нізоўцаў, Леанцюк (Жыгімонт, 62), Серада (Дрозд, 76), Адамовіч, Грабцэвіч (к), Дзегцярэнка (Радзькоў, 76), Заблоцкі (Моўчан, 56), Васкабойнікаў (Луцковіч, 46), Анціпаў.
Запасныя: Ярашэвіч, Русакоў, Кібак, Сычык.
ГАЛЫ: 1:0 — Бурнос (60). 2:0 — Бурнос (63). 3:0 — Булычоў (72). 4:0 — Жыгімонт (89, у свае вароты). 4:1 — Анціпаў (90, пас — Моўчан).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Заблоцкі (37), Карповіч (55), Гузарэвіч (91+).