МЯКІШ ДЭБЮТАВАЎ ЗА ГАЛОЎНУЮ КАМАНДУ БЕЛАРУСІ

Нацыянальная зборная нашай краіны адкрыла праграму сваіх матчаў у межах адбору на чэмпіянат свету-2026. На жаль, атрымалася вельмі няўдала — 1:5 у гасцях у грэкаў.
У гульні на стадыёне "Гергіас Караіскакіс" у Пірэі паўдзельнічалі два футбалісты мінскага "Дынама". На 67-й хвіліне на замену выйшаў хаўбек Мікіта ДЗЕМЧАНКА, на 79-й — апорнік Максім МЯКІШ, для якога то аказаўся дэбют на такім узроўні.
У іншым паядынку групы "С" датчане і шатландцы пераможцу не вызначылі — 0:0.
Менавіта з прадстаўнікамі Туманнага Альбіёна беларусы пазмагаюцца ў панядзелак, 8 верасня, — у намінальна дамашняй сустрэчы ў венгерскім Залаэгерсегу.
Фота: t.me/abffby