MVP 22-ГА ТУРА ПРЫЗНАНЫ ІВАН БАХАР

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала галоўнага героя па выніках мінулага ўік-энда ў чэмпіянаце краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Званне найлепшага гульца 22-га тура атрымаў мінскі дынамавец Іван БАХАР!
Дасведчаны форвард зрабіў вялікі ўнёсак у камбэк "бела-сініх" у выязным супрацьстаянні з "Віцебскам". На 37-й хвіліне падпільнаваў мяч на дальнім вуглу варатарскай пляцоўкі — і параўняў лічбы на табло плюс амаль адразу адзначыўся галявой перадачай Мустафе Джыме.