МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА — ШАНС ВЫЙГРАЦЬ ПРЫЗЫ!

У нядзелю, 28 верасня, "бела-сінія" зноў выйдуць на выдатнай якасці поле Нацыянальнага футбольнага стадыёна — і пастараюцца прадэманстраваць такую ж гульню супраць моцнай "Іслачы" ў межах 23-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2025. Пачатак у 19.30.
У перыпынку вельмі цікавага паядынку сваіх уладальнікаў знойдуць традыцыйныя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- стыльная байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- мясны бокс ад Hopper.
Удзельнічаць у розыгрышы дазволіць пакупка афіцыйнай матчавай праграмкі — у намёце, які размешчаны каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага праспекта.