МАКСІМ МЯКІШ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 20-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 20-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
У ганаровую адзінадцатку трапіў адзіны прадстаўнік "бела-сініх", якія на выездзе разыйшліся ўнічыю 2:2 з барысаўскім БАТЭ.
Адзначаным аказаўся Максім МЯКІШ — запісаў на асабісты рахунак гол на 73-й хвіліне.
Для 25-гадовага гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 11-га).