КАНТРОЛЬНЫ ПАЯДЫНАК СА "СЛУЦКАМ-2024"

Паўзу ў айчынным элітным дывізіёне-2025, выкліканую матчамі зборных, "бела-сінія" запоўняць традыцыйна — спарынгам, які адбудзецца ў суботу, 6 верасня, на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 12.00.
Супернікам стане іншы прадстаўнік найвышэйшай лігі — "Слуцк-2024".