КАЛІНІН ПРАВЁЎ 50 ГУЛЬНЯЎ У ЭЛІТНЫМ ДЫВІЗІЁНЕ

Паядынак з "Мінскам" (1:2) аказаўся для Ўладзіслава КАЛІНІНА юбілейным — 50-м у найвышэйшай лізе чэмпіянатаў Беларусі.
Усе гэтыя гульні выхаванец Акадэміі "бела-сініх" правёў за родны клуб. Дэбют адбыўся 4 ліпеня 2021-га — дома супраць "Славіі".
У актыве 23-гадовага ўніверсала абарончага плану значыцца адна галявая перадача.