ІВАН БАХАР — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 22-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 22-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
У гэту адзінадцатку ўключаны адзін прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе святкавала валявую перамогу 2:1 над "Віцебскам".
Адзначаным аказаўся Іван БАХАР — 27-гадовы нападнік на 37-й хвіліне параўняў лічбы на табло, а потым асіставаў Мустафе Джыме.