ДЖЫМЕ ПРЫМЕРЫЎ ФОРМУ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ

Галоўная футбольная каманда Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі працягвае выступленні ў кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026. Але без асаблівых поспехаў — гэтым разам на выездзе саступіла апанентам з Магадаскара з лікам 0:2, прапусціўшы па мячы ў кожным з таймаў.
У матчы паўдзельнічаў прадстаўнік мінскага "Дынама" — нападнік Мустафа ДЖЫМЕ быў заменены на 72-й хвіліне.
Зборнай, колеры якой абараняе легіянер "бела-сініх", у нядзелю, 7 верасня, належыць у мараканскім Мекнэсе прымаць канкурэнтаў з Каморскіх выспаў, якія стаяць вышэй у табліцы групы I.