ДЖЫМЕ І ТАВАРЫШЧЫ — ЗНОЎ БЕЗ ЗАБІТЫХ МЯЧОЎ

На Чорным кантыненце працягваецца адборачная кампанія чэмпіянату свету-2026.
Зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі не здолела перарваць доўгую бязвыйгрышную серыю — гэтым разам у намінальна дамашняй сустрэчы, якая адбылася ў мараканскім Мекнэсе, саступіла 0:2 апанентам з Каморскіх выспаў.
Ад званка да званка на полі адпрацаваў нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ.
Становішча каманд у групе I зараз выглядае так: 1. Гана — 16 (пасля 7 матчаў). 2. Каморскія выспы — 15 (8). 3. Мадагаскар — 13 (7). 4. Малі — 12 (7). 5. ЦАР — 5 (8). 6. Чад — 1 (7).