ДЮСШ-ПАЛЕСДУ — "ДЫНАМА"-БДУФК: 14 ВЕРАСНЯ Ў 16.00

Напрыканцы тыдня нашай жаночай камандзе належыць вярнуць календарны доўг — на выездзе праэкзаменаваць апанентак з Пінску. Перанесеная чэмпіянатная сустрэча 23-га тура з ДЮСШ-ПалесДУ адбудзецца ў нядзелю, 14 верасня, на стадыёне "Хваля" па вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 48. Пачатак у 16.00.
На гэтым паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Алена Іллюшына (Магілёў), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Ілля Сушчынскі (Пінск). Інспектар матчу — Генадзь Звярок (Мінск).
Жывы эфір гульні — на Youtube-канале WF Belarus.