ДЫНАМАЎЦЫ СТАНУЦЬ ГАСЦЯМІ "АЛІМПІЙСКАГА ДНЯ"

У суботу, 13 верасня, каля сталічнага Палаца спорту размясціцца каля 30 інтэрактыўных пляцовак — кожны ахвотны можа стаць часткай вялікага свята.
Усё гэта ўвоходзіць у праграму "Алімпійскага дня", які арганізуюць у межах Дня горада Мінска.
Свае актыўнасці там прадставіць і Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", а спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства будуць экс-гульцы нашага клуба і нацыянальнай зборнай краіны, які зараз працуюць у структуры "бела-сініх".
Трэнер каманды 2011 года нараджэння Антон ПУЦІЛА паўдзельнічае ў аўтограф- і фотасесіі з 13.00 да 14.00, спартыўны дырэктар "Дынама" Станіслаў ДРАГУН — з 14.00 да 15.00.
Знаходзьце гэту пляцоўку і выдатна баўце час!