"ДЫНАМА-МІНСК" U19: РЫХТУЕМСЯ СТАРТАВАЦЬ
У пятніцу, 26 верасня, каманда Сяргея Яромкі адкрые гульнявую праграму ў межах Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. Канкурэнтам у змаганні за пуцёўку ў 2-і раўнд "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" стануць равеснікі з казахстанскага "Ардабасы".
Выязная дуэль пройдзе ў Шымкенце, на стадыёне "Намыс", які здольны прыняць 3000 гледачоў. Стартавы свісток прагучыць у 16.00 па мясцовым часе (14.00 па беларускім).
Мінскія дынамаўцы прымераць белыя майкі і трусы.
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Азербайджана на чале з Камалам Умудлу, асістэнты — Намік Гусейнаў і Рахман Імамі. Чацвёрты суддзя — Сакет Байымбет. Інспектар матчу — Павел Салій (абодва — Казахстан). Дэлегат УЕФА — Тамара Чычынадзэ (Грузія).
Бок гаспадароў плануе арганізаваць жывы эфір паядынку — спасылка з’явіцца пазней.







