"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ДАБІЦЦА СТАНОЎЧАГА ВЫНІКУ!

У аўторак, 30 верасня, на стадыёне імя Кажымукана Мунайтпасава ў казахстанскім Шымкенце вызначыцца ўладальнік пуцёўкі ў 2-і раўнд "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Адзначым, што нашы хлопцы ў змаганні ў адказ з равеснікамі з мясцовага "Ардабасы" з’яўляюцца намінальнымі гаспадарамі. Стартавы свісток прагучыць у 12.30 па беларускім часе. Гульня пройдзе без гледачоў.
Першая дуэль, якая адбылася пазаўчора, завяршылася ўнічыю 1:1.
Войска Сяргей Яромкі апране белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Кіпра на чале з Кірыякасам Атанасіу, асістэнтамі якога стануць Эракліс Камадромас і Георгіас Кантэменіоціс. Чацвёрты суддзя — Даніл Горда. Інспектар матчу — Павел Салій (абодва — Казахстан). Дэлегат УЕФА — Роберт Кіспал (Венгрыя).
Інфармацыя па трансляцыі паядынку будзе дасяжна пазней.